Свята і адпачынак

3 чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначалі меліяратары. Да гэтай падзеі гарадскі Палац культуры прымеркаваў канцэрт, які адбыўся ў Пружанскім ПМС. З віншаваннямі і музычнымі нумарамі на імправізаванай сцэне выступілі артысты – Кацярына Цяжолава, Наталля Ярмоленка, Анастасія Ціхановіч, Таццяна Паласьмак, Яраслаў Топчый і Дар’я Аляксейчык.

А 4 чэрвеня Палац культуры запрасіў на тэматычную дыскатэку “RETRO 90’S PARTY”. Яе наведвальнікам прапанавалі апынуцца ў атмасферы 90-х гадоў мінулага стагоддзя: пабачыць культавыя рэчы таго часу – гульнявую прыстаўку “Дэндзі” і джынсы “Мальвіны”, пэйджары і чырвоныя пінжакі, ласіны і дольчыкі, нагадаць смак “Юпі”, “TURBO” і «Love is», успомніць герояў стужкі “Санта-Барбара” і іншых шматлікіх серыялаў. На рэтра-дыскатэцы можна было не толькі патанцаваць пад хіты “ліхіх 90-х”, але і паўдзельнічаць у віктарыне, зрабіць памятны здымак у фотазоне.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий