Як вядома, у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі сваё прафесійнае свята адзначаюць педагогі.
З гэтай нагоды вялікую і разнастайную канцэртную праграму падрыхтавалі для сваіх настаўнікаў вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Падчас урачыстай часткі мерапрыемства рабяты сказалі шмат добрых і паважлівых слоў у гонар сваіх педагогаў, падаравалі ім кветкі.
Але самым прыемным і значным падарункам для дарослых сталі канцэртныя музычныя нумары, якія дзеці выканалі на розных музычных інструментах, а таксама выстава творчых работ юных мастакоў. Акрамя таго праграма была насычана гумарэскамі, вершамі, жартамі.
Дзень настаўніка ў Шарашове стаў сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў.