Свята апошняга званка

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2023 – 2024 навучальнага года, прайшла 31 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны».

Падчас свята апошняга званка, якое ў гэтым годзе было праведзена ў незвычайным фармаце, – авансцэна мерапрыемства змясцілася на пляцоўцы каля бюсту Р.Шырме, са святам ўсіх прысутных павіншавалі дырэктар установы Ю.А.Сядова і намеснік дырэктара С.М.Бартноўская, якія ўручылі вучням больш за 100 грамат і падзяк за выдатную вычобу, канцэртную дзейнасць і ўдзел у конкурсах, а таксама настаяцель храма Праабражэння Гасподняга І.А.Мрыхін.

На лінейцы было прадстаўлена шмат творчых нумароў у выкананні вучняў і педагогаў установы.

Школа, бывай! Канікулы, вітаем!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий