Сваёй зямлёй ганаруся

Бібліятэкары запрасілі сваіх чытачоў на шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею Пружанскага раёна.

Мураўская сельская бібліятэка прапанавала вучням пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы віртуальнае падарожжа «Я тут жыву, і край мне гэты дарагі». Рабяты пачулі аповед аб унікальнай прыродзе, культуры, гісторыі роднага краю і людзях, якія сваёй працай праслаўляюць яго.

Магілявецкая сельская бібліятэка правяла краязнаўчы ўрок «Гэты ціхі край мне мілы і дарагі». Дзеці пазнаёміліся с мінулым малой радзімы, яго выдатнымі мясцінамі і дасягненнямі.

У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы да 85-годдзя раёна адбылася краязнаўчая вечарына «Мой родны кут, як ты мне мілы». Сталыя чытачы ўзгадалі вядомых землякоў – паэта Міколу Засіма, матэматыка Соф’ю Яноўскую, урача Уладзіміра Каробку, мастака Алену Лось, балетмайстра Янку Хвораста. Кожнаму з іх мясцовы ружанскі паэт Валерый Нікалаеў прысвяціў свае вершы, якія прачытала ветэран педагагічнай працы Вера Шамяцюк.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма ў рамках праграмы «Школа прававой культуры» правяла дзве гульні, прысвечаныя выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якіх паўдзельнічалі вучні 10 – 11 класаў гімназіі і сярэдняй школы №5.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий