Свае ўменні паказалі юныя танцоры

На харэаграфічным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбыўся адкрыты ўрок па прадмеце “рытміка і танец”. Яго правёў настаўнік Дзяніс Юр’евіч Васілюк з вучнямі другога класа (група 4А).

 Дзеці прадэманстравалі разнастайныя ўменні і навыкі, якія яны засвоілі падчас навучання. Сярод іх – пэўныя танцавальныя рухі, крокі, некалькі варыянтаў скокаў, камбінацыю шэрагу танцаў і інш.

Калегі-педагогі адзначылі дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі настаўніка да ўрока, яго сістэмны падыход да выкладання прадмета, а таксама добразычлівыя адносіны з вучнямі і пэўныя дасягненні ў іх харэаграфічнай падрыхтоўцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий