Сусветны дзень паэзіі ў Лінове

21 сакавіка адзначаўся Сусветны дзень паэзіі. Да гэтай даты ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае арт-кафэ “Паэзія на талерцы”, якое наведалі вучні сярэдняй школы. Пад гукі павольнай музыкі і пры запаленых свечках юнакі і дзяўчаты адведалі незвычайныя стравы – вершы. Разам з бібліятэкарам рабяты чыталі радкі класікаў рускай і беларускай літаратуры, творы паэтаў-землякоў, удзельнічалі ў міні-пастаноўцы і глядзелі відэаролікі, у якіх вершы дэкламавалі вядомыя артысты.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Вершы, якія кранаюць сэрца”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий