Сусветны дзень кніг і аўтарскага права

23 красавіка адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. Упершыню гэты дзень быў адзначаны ў 1996 годзе пасля яго абвяшчэння 28-й сесіяй ЮНЕСКА.

23 красавіка – гэта сімвалічная дата для сусветнай літаратуры. Менавіта ў гэты дзень нарадзіліся вядомыя літаратурныя дзеячы – Марыс Друон (1918 – 2009, Францыя), Хальдаур Лакснес (1902 – 1998, Ісландыя), Мануэль Мехія Вальеха (1923 – 1998, Калумбія), а ў 1616 годзе пайшлі з жыцця – Мігель дэ Сервантэс Сааведра (1547, Іспанія), Уільям Шэкспір (1564, Англія), Інка Гарсіласа дэ ла Вега (1539, Іспанія).

Сусветны дзень кніг і аўтарскага права ўведзены ЮНЕСКА дзеля пашырэння павагі да аўтараў і кніг. Ён закліканы звярнуць увагу на працу літаратараў і папулярызаваць чытанне сярод розных катэгорый насельніцтва.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий