Нядаўна Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў разам з гарпасялковай бібліятэкай запрасілі татаў і дзядуль, матуль і бабуль вучняў установы адукацыі ў сферы культуры на вялікі святочны канцэрт, які быў прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня жанчын.
Дзеці пад кіраўніцтвам настаўнікаў падрыхтавалі для сваіх родных прыгожыя музычныя нумары – інструментальныя, вакальныя, тэатралізаваныя, а таксама выставу мастацкіх творчых работ.
Гледачы шчырымі апладысментамі сустракалі выступленні ўсіх юных артыстаў, з задавальненнем самі прымалі ўдзел у конкурсах, прапанаваных вядучымі-бібліятэкарамі.
Канцэрт да бацькоў у Шарашоўскай дзіцячай школе мастцтваў стаў сапраўдным падарункам да традыцыйных свят мужчын і жанчын.