Сустрэліся ў Крыніцы

19 ліпеня месцам сустрэчы землякоў стала вёска Крыніца Шарашоўскага сельсавета.

Незвычайную канцэртную праграму «Вёсачка мая», на якую завіталі мясцовыя жыхары і ўраджэнцы, падрыхтаваў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.

Падчас свята вёскі гучалі добрыя песні, былі прадстаўлены прыгожыя танцавальныя нумары творчых калектываў клубнай установы. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікала тэатралізаваная пастаноўка «Кола жыцця» ў выкананні тэатра танца «Таямніца».

Свята ў Крыніцы аставіла выдатныя ўражанні ад сустрэчы з прыгажосцю і творчасцю, землякамі і роднымі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий