Сустрэчы з Народным майстрам Марыяй Кулецкай

У пачатку снежня Народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая правяла шэраг сустрэч з дзецьмі і моладдзю, каб пазнаёміць іх з традыцыйным мастацтвам.

Так, яна наведала Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У рамках дабрачыннай акцыі «Адвент-каляндар добрых спраў», прымеркаванай да Міжнароднага дня інвалідаў, Марыя Мікалаеўна пазнаёміла асаблівых дзетак з беларускім мастацтвам пляцення з саломкі. Пад кіраўніцтвам Народнага майстра хлопчыкі і дзяўчыкі зрабілі сувеніры.

А ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма прайшла вечарына-партрэт Марыі Кулецкай. На мерапрыемства завіталі вучні 7 – 8-х класаў сярэдняй школы № 3. Падлеткі даведаліся пра жыццё і творчы шлях Марыі Мікалаеўны, пазнаёміліся з выставай яе работ і паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу традыйцыйных лялек.

Добавить комментарий