Сустрэчы ў пушчанскіх вёсках

Screenshot

23 чэрвеня прайшло свята ў пушчанскіх вёсках Белы Лясок і Ківачына. У арганізацыі гэтага выдатнага мерапрыемства, якое падаравала незвычайныя эмоцыі яго ўдзельнікам і гасцям, прынялі ўдзел Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу, Шарашоўскі сельвыканкам, пярвічная арганізацыя сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, самадзейныя артысты-землякі, вяскоўцы.

Падчас урачыстасці, на якую сабраліся мясцовыя жыхары і ўраджэнцы гэтых мясцін, было шмат цёплых слоў, шчырых віншаванняў, шматлікіх падарункаў, падзяк, сустэч, успамінаў.

Прыгожую канцэртную праграму з танцавальнымі і спеўнымі нумарамі прадставілі работнікі і калектывы аматарскай творчасці Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Добавить комментарий