27 жніўня ў вёсках Мокрае і Казлы прайшло свята населеных пунктаў.
У пачатку сустрэчы землякоў адбылася ўрачыстая частка мерапрыемства. Словы віншаванняў і найлепшыя пажаданні прагучалі ў адрас вяскоўцаў ад старшыні Мокраўскага сельвыканкама Вольгі Грышкевіч. Былі ўшанаваны старажылы і самыя маленькія жыхары, педагогі, якія шмат гадоў аддалі працы на ніве выхавання падрастаючага пакалення, і сямейныя пары-юбіляры. Ім былі ўручаны памятныя падарункі ад мясцовай гаспадаркі ААТ “Жураўлінае”, аддзела адукацыі і сельвыканкама.
Вялікі канцэрт прадставілі самадзейныя артысты Мокраўскага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры.
Падчас святочнай праграмы прайшла выстава-дэгустацыя страў мясцовай кухні, якія прапанавалі жыхары вёсак. Таксама адбыўся конкурс “Веласіпедны маскарад”, удзельнікамі якога сталі вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Любы жадаючы мог зрабіць здымак на памяць у фотазоне ў стылі 1980-х гадоў і наведаць атракцыёны, убачыць выступленне фокусніка і вогненае шоу.