Сустрэча з музыкай

19 мая ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшоў справаздачны канцэрт вучняў струнна-смычковага аддзялення.

Гледачам свае творчыя нумары прадставілі: ансамбль скрыпачоў малодшых класаў «Скрыпалікі» (кір. Рыбінская С.П.), ансамбль віяланчэлістаў (кір. Гаўра В.М.), ансамбль скрыпачоў старэйшых класаў «Кантабіле» (кір. Сядова Ю.А.), а таксама салісты і дуэты.

У канцэртнай праграме прагучалі творы розных жанраў і характараў. У зале панавала атмасфера творчасці і цеплыні.

Кіраўнік аддзялення А.В.Дыба падвяла вынікі навучальнага года, адзначыла працу педагогаў і канцэртмайстраў, а таксама вучняў, якія вызначыліся ў конкурсах і канцэртах.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий