27 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы культуры «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Ширмы г.Пружаны» прайшоў раённы семінар настаўнікаў выяўленчага мастацтва па тэме «Малюнак асенняга нацюрморта ў тэхніцы «гратаж».
Семінар і адкрыты ўрок у першым класе правяла настаўнік аддзялення выяўленчага мастацтва ўстановы Таццяна Валянцінаўна Пстыга.
Падчас пасяджэння педагогі дзіцячых школ мастацтваў раёна абмеркавалі актуальныя пытанні выкладання прадметаў на выяўленчым аддзяленні, адзначылі высокі метадычны ўзровень праведзенага урока.