Сталі сапраўднымі першакласнікамі

У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў у пачатку снежня прайшло традыцыйнае свята “Пасвячэнне ў музыканты” для рабят, якія нядаўна пераступілі парог установы. Гэта мерапрыемства стала адной з самых яркіх і запамінальных падзей у іх жыцці. Яно дало дзецям магчымасць адчуць сябе адзіным цэлым з вялікім творчым калектывам, усвядоміць значнасць вучэбнай дзейнасці.

Свята прайшло ў форме тэатралізаванага канцэрта, у якім прынялі ўдзел старшакласнікі і малодшыя вучні школы. Першакласнікі не толькі убачылі лепшыя нумары ў выкананні сваіх сяброў, якія не адзін год асвойваюць музычную грамату, але і самі падрыхтавалі некалькі выступленняў, а таксама прынеслі клятву – заўсёды крочыць з мастацтвам па жыцці. Падчас свята юным музыкантам былі ўручаны памятныя дыпломы і падарункі. Дзяцей павіншавалі настаўнікі, бацькі і госці мерапрыемства.

Поспехаў Вам, шаноўныя першакласнікі!

Добавить комментарий