20 студзеня ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» Пружанскагага гарадскога Палаца культуры правялі чарговае ток-шоу пад назвай «100 патанняў даросламу».
Мерапрыемства адбылося ў сярэдняй школе № 4. У госці да дзевяцікласнікаў завітала першы сакратар Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Улляна Апаляйчук. Улляна Васільеўна падрабязна расказала аб сваёй дзейнасці, мэтах, задачах і справах арганізацыі, якую яна ўзначальвае, а таксама адказала на пытанні вучняў, якія яны падрыхтавалі спецыяльна да гэтай сустрэчы.
Ток-шоу «100 патанняў даросламу» прайшло ў нефармальнай добразычлівай абстаноўцы. Тон усяму мерапрыемству задала яго вядучая – вучаніца школы і ўдзельніца клуба «Teens-фармат» Лілія Савош.