Справы бібліятэчныя

На мінулым тыдні ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылася праваслаўная вечарына «Ігумен Усяе Русі», прысвечаная 710-годдзю з дня нараджэння прападобнага Сергія Раданежскага. Прысутныя даведаліся аб асноўных этапах жыцця і дзейнасці святога, паслухалі выступленне хору пружанскага храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.

Для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа цэнтральная раённая бібліятэка правяла інфармацыйны калейдаскоп «Гучнае жыццё, ціхая смерць», на якім рабяты пачулі аб вядомых людзях, памерлых ад СНІДу.

Тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў раённай бібліятэцы імя М.Засіма быў прысвечаны ўрок гісторыі «Абпаленыя лёсы», які наведалі вучні 8 класа сярэдняй школы № 4.

Пружанская гарадская бібліятэка запрасіла вучняў 6 «Б» класа сярэдняй школы № 5 на краязнаўчую эрудыт-гульню «Мой край – Пружаны». Рабяты адказалі на пытанні аб знакавых для нашага горада аб’ектах.

На пазнавальна-забаўляльную гутарку «Лес жывы» ў Ліноўскую сельскую бібліятэку завіталі другакласнікі. Школьнікі разам з Лесавіком, ролю якога выканала бібліятэкар, пазнаёміліся з раслінным і жывёльным светам беларускіх лясоў, адказалі на пытанні і разгадалі загадкі, успомнілі, як трэба паводзіць сябе ў лесе.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий