Справа была ў Ліхасельцах

Пружанскі аўтаклуб працягвае ладзіць святы ў аддаленых і маланаселеных вёсках раёна. Нядаўна такое мерапрыемства адбылося ў вёсцы Ліхасельцы Велікасельскага сельсавета.

Разам з прадстаўнікамі органаў мясцовай ўлады, якія адзначылі падарункамі і добрымі словамі юбіляраў, доўгажыхароў, дбайных гаспадароў і сем’і, у Ліхасельцы завіталі работнікі сферы культуры, якія запрасілі вяскоўцаў на выдатную канцэртна-віншавальную праграму. Разам з артыстамі аўтаклуба свае творыя нумары прадставілі салісты Слабудскога і Новазасімавіцкага сельскіх Дамоў культуры, Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Песні, танцы, падарункі, добрыя словы і выдатны настрой суправаджалі свята, да якога далучыліся мясцовыя жыхары і іх госці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий