Спадчына Сапегі ў творах сучаснікаў

На працягу красавіка 2022 года Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў праводзіў конкурс творчых работ “Леў Сапега і яго спадчына”, прысвечаны 465-годдзю з дня нараджэння знакавай асобы беларускай гісторыі.

Нядаўна былі падведзены вынікі ўзгаданага конкурсу, усім пераможцам і прызёрам былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.

У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”:

сярод дарослых І-е месца было прысуджана рабоце Галіны Людвікаўны Саўчанкі, а ІІ-е – Васіля Васільевіча Акінчыца;

сярод дзяцей І-е месца атрымала калектыўная работа ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Сувенір” (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю), ІІ-е – калектыўная праца групы інтэграцыйнага навучання Ружанскага дзіцячага ясляў-саду № 12 (выхавальнік Людміла Пятроўна Кадэшка), ІІІ-е – твор Анастасіі Баран з аб’яднання па інтарэсах “Цуды з цеста” (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю);

у намінацыі “Жывапісі графіка”:

сярод дарослых І-м месцам адзначана работа Кацярыны Аляксандраўны Майкут (Ружанскі дзіцячы яслі-сад № 12), а ІІ-м – сям’і Пракаповічаў (Ружанскі дзіцячы яслі-сад № 33);

сярод дзяцей І-е месца журы аддало твору Лізаветы Жукоўскай, якая наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Каларыт” (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю), ІІ-е месца – Анастасіі Пракапені з аб’яднання па інтарэсах “Чароўны свет паперы” і  Цімафея Шарсцяных, які займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Тэхнічнае мадэліраванне” (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю), а ІІІ-е – работам Анастасіі Чарняк (Мураўская сярэдняя школа), Дар’і Бойдзіч з аб’яднання па інтарэсах “Бісерынка” (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю), Ксеніі Шыманскай (Ружанскі дзіцячы яслі-сад № 33);

у намінацыі “Фота-, відэа- і графічныя праекты”:

І-е месца атрымала работа Паліны Жэбіт з аб’яднання па інтарэсах “Школа моды” (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю), ІІ-е месца – твор Уладзіслава Карунаса (Ліноўская сярэдняя школа), ІІІ-е –Улляны Жырмант (Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю).

Дзякуй удзельнікам творчага конкурсу “Леў Сапега і яго спадчына”.

Шануйце культурнае багацце роднага краю!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий