З 22 па 29 студзеня 2025 года ў пружанскім кінатэатры «Спадарожнік» адбудзецца прэм’ера дакументальнай стужкі «Птушка Фенікс Аляксея Талая», знятая кінастудыяй «Беларусьфільм».
Фільм расказвае аб унікальным чалавеку, які, нягледзячы на адсутнасць абедзьвюх рук і ног, адбыўся ў прафесійным, грамадскім і сямейным жыцці. Стужка аб барацьбе за жыццё і пераадольванні цяжкасцяў, шляху да алімпійскіх вяршынь, цяжкай працы і перамозе, аб родных і блізкіх, сябрах і шчасці. Гэта магутная гісторыя аб моцным чалавеку.
Расклад сеансаў:
22 студзеня – 15.30,
23, 24, 28, 29 студзеня – 14.30, 17.30,
25, 26 студзеня – 13.00,
27 студзеня – 13.20, 15.00, 16.00,
Кошт білета – 1,50 руб.
Запіс для арганізаванага гледача па тэлефонах: 35908, +375292464508.
Запрашаем наведаць кінатэатр «Спадарожнік»!
Трэйлер стужкі можна паглядзець па спасылцы