У Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся вясенні інтэлектуальны турнір «Мозгобойня», падрыхтаваны ўзорным клубам «Teens-фармат».
У спаборніцтве ўдзельнічалі 6 гарадскіх каманд: «6 извилин» (сярэдняя школа № 4), «Блицкриг» (сярэдняя школа № 5), «Веселые юниоры» (гімназія), «Гремлины» (сярэдняя школа № 3), «Крепкие орешки» (сярэдняя школа № 1) і «Санины дети» (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі). У складзе журы былі Наталля Пракаповіч, галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама, Вольга Вадзяновіч, карэспандэнт газеты «Раённыя будні», Арцём Пятрань, работнік Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Турнір складаўся з некалькіх тураў, у кожным з якіх былі падабраны пытанні з розных галін ведаў, у тым ліку – школьнай праграмы. На працягу гульні каманды павінны былі згаджацца і абвяргаць пэўныя сцвяржэнні, выбіраць правільныя варыянты адказаў, па выявах пазнаваць фразеалагізмы, успамінаць вядомыя карціны, музычныя творы і іх аўтараў і інш.
У выніку ў інтэлектуальным турніры перамагла каманда «Веселые юниоры» з гімназіі, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі «Крепкие орешки» (сярэдняя школа № 1) і «Гремлины» (сярэдняя школа № 3). Яны атрымалі дыпломы і салодкія падарункі, а астатнія каманды – дыпломы ўдзельнікаў і суцяшальныя прызы.
Падчас мерапрыемства з музычнымі нумарамі выступілі салісткі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Лізавета Горбань і Дар’я Велясевіч.