Сімвалы маёй краіны

Да дзяржаўнага свята – Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая, у клубных установах Пружаншчыны прайшлі мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў.

Так, у Белавусаўшчынскім сельскім Доме культуры правялі віктарыну “У краіне “Сімволіка”. Падчас мерапрыемства дзеці не толькі паказалі свае веды па тэме, але і даведаліся шмат новага. Лепшыя знаўцы былі адзначаны прызамі, а астатнія атрымалі заахвочвальныя пачастункі.

Гутарка “Сімволіка Рэспублікі Беларусь” адбылася ў Кляпацкім сельскім Доме культуры. Юнакі і дзяўчаты падзяліліся інфармацыяй аб гербе і сцягу нашай краіны.

Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры запрасіў дзяцей на інфармацыйную гадзіну “Сімволіка маёй краіны”. Рабятам нагадалі аб важных атрыбутах суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Гутарка “Наш герб і сцяг” таксама прайшла ў Старавольскім сельскім Доме культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий