Штогод у другую нядзелю мая ў Беларусі адзначаецца Дзень Дзяржаўна сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.
12 мая на плошчы каля Пружанскага райвыканкама адбылося ўрачыстае марапрыемства, прымеркаванае да дзяржаўнага свята. З прывітальнымі словамі да шматлікіх прысутных звярнуліся старшыня райвыканкама М.М.Грышкевіч і пракурор раёна А.М.Вярбіцкі.
Падчас урачыстасці школьнікі, якія вызначыліся ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці былі прыняты ў рады піянерскай арганізацыі і рэспубліканскага саюза моладзі.
Сцэнарый мерапрыемства падрыхтаваў Пружанскі гарадскі Палац культуры. Вялі ўрачыстасць Вячаслаў Краўчук і Таццяна Навінка. Свае музычныя віншаванні з нагоды свята падаравалі работнікі ўстаноў культуры – Аляксандра Бармута, Генадзь Чэрнік, Рыта Святленка і Наталля Нікітчык.
Рэпартаж аб урачыстым мерапремстве да Дня Дзяржаўна сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь па спасылцы
Вячэрняя праграма дзяржаўнага свята завяршылася канцэрам гурту “Варыянт” Палаца культуры на гарадской плошчы.