Нарадзіўся ва Украіне. Пасля пераезду ў аг.Харава Пружанскага раёна захапіўся вырабам прадметаў з лазы.
Спачатку ён вырабляў толькі прадметы мэблі – крэслы-качалкі, табурэты, сталы, падстаўкі. Паступова майстэрства В.Шмыгоўскага ўдасканальвалася – з’явіліся аўтарскія мэблевыя гарнітуры, наборы садовай мэблі, канапы і мастацкія творы.
Па выніках работы раёна за 2009 год Пружанскі райвыканкам адзначыў Віталя Паўлавіча як лепшага прадпрымальніка. У 2016 г. работа В.Шмыгоўскага “Пушчанскі зубр” была адзначана Дыпломам І ступені ў намінацыі “Выраб мэблі” на свяце-конкурсе майстроў лозапляцення “Лазовы прут” на Міжнарожным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Віталь Шмыгоўскі – майстар народнай творчасці, апантаны сваёй справай, удзельнік шматлікіх выстаў рознага ўзроўню.