Школа мастацтваў – маё натхненне

Пад такой назвай 23 мая ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» правяла справаздачны канцэрт і выпускны вечар. У гэтым годзе яны прайшлі з асаблівымі ўрачыстасцямі, таму што ўстанова адзначала свой юбілей – 65 год з часу заснавання.

Па традыцыі мерапрымства пачалося шэсцем выпускнікоў па вуліцам горада ў суправаджэнні духавога аркестра: ад дзіцячай школы мастацтваў да гарадскога Палаца культуры.

На сцэне разгарнулася сапраўдная дзея. Спачатку выпускнікоў і ўсіх вучняў з заканчэннем чарговай прыступкі ў навучанні павіншавалі дырэктар установы Юлія Анатольеўна Сядова і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Святлана Мікалаеўна Бартноўская.

56 выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб заканчэнні ўстановы.

Падчас канцэрту сваё майстэрства прадэманстравалі вучні, выпускнікі і настаўнікі.

Акрамя таго ўсе прысутныя на свяце здзейснілі своеасаблівае падарожжа па старонках гісторыі школы мастацтваў.

Зала Пружанскага гарадскога Палаца культуры ледзь умясціла вялікую колькасць гледачоў, якія прыйшлі на выпускны вечар школы, каб пачуць шыкоўны канцэрт і павіншаваць установу адукацыі ў сферы культуры з чарговым выпускам і 65-гадовым юбілеем.

Школа, віншуем! У добры шлях, выпускнікі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий