Шчырая дапамога дзецям  

Пярвічная арганізацыя аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Белая Русь» – дзецям Данбаса».

Работнікі сферы культуры Пружаншчыны шчыра адгукнуліся на правядзенне гэтай годнай справы і сабралі некалькі пасылак, у якіх адрасаты знайдуць прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці, канцылярскія прыстасаванні, цукеркі і інш.

3 студзеня ўсе сабраныя карысныя рэчы былі накіраваны ў раенны пункт збору гуманітарнай дапамогі дзецям Данбаса і далей будуць адпраўлены тым, каму яны неабходны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий