22 красавіка адбыўся агульнарэспубліканскі суботнік. Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, грамадзяне прынялі ўдзел у гэтай маштабнай працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, сацыяльных аб’ектаў, рабочых месцаў, помнікаў.
Разам з усімі жыхарамі Пружаншчыны працавалі работнікі культуры.
Так, Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка вычысціў старую траву і зелле каля свайго будынка, пафарбаваў бардзюры, высадзіў кветкі.
Калектыў Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі прыбраў паркавую зону у аграгарадку і прылеглую да ўстановы культуры тэрыторыю.
Аформілі кветнікі работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры.
Кляпацкі сельскі Дом культуры навёў парадак на газонах і вычысціў тратуарную плітку.
Дастаткова вялікі аб’ём працы выканаў Ліноўскі сельскі Дом культуры.
Прывабны выгляд набылі кветнікі і зялёныя насаджэнні каля Мокраўскага сельскага Дома культуры.
Смецце, галлё і сухую траву прыбралі ў парку каля ўстановы работнікі Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.
Пафарбаваў дрэвы і бардзюры, а таксама прыступкі свайго будынка Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.