Шчыра запрасіў “палацык”

Шматлюдна было на восеньскіх канікулах і ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Наведвальнікі гэтай установы культуры пазнаёміліся з усімі выставачнымі і экспазіцыйнымі заламі, з гісторыяй і культурай роднага краю.

У першы лістападаўскі тыдзень у “палацык” завіталі дзеці і дарослыя не толькі з Пружанскага раёна, але і госці з Мінска, Брэста, Пінска, Кобрына, Бярозы і іншых куткоў Беларусі.

Навуковыя супрацоўнікі за гэты час правялі больш за 30 экскурсій па музеі і парку, а таксама шэраг лекцый для розных узроставых катэгорый наведвальнікаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий