Шчодрая Масленіца

У першы дзень вясны Ліноўскі сельскі Дом культуры зладзіў народныя гулянні «Шчодрая Масленіца». Удзельнікаў свята чакалі гульні і конкурсы для дзяцей і дарослых, традыцыйныя бліны, яркія выступленні творчых калектываў, танцы, песні і вясёлы настрой!

Калядзіцкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай запрасілі на забаўляльна-гульнявую праграму «Спадарыня Масленіца». Мерапрыемства прайшло з песнямі і гульнямі, не абыйшлося без частавання блінамі і чаем.

Дзіцячую гульнявую праграму «Вясёлая Масленіца» правёў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Да таго ж клубная ўстанова разам з настаяцелем храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Сергіем Сысаляціным арганізавала масленічныя мерапрыемствы для прыхаджан.

Прайшла Масленіца і ў Шарашове. На плошчы каля цэнтра культуры і вольнага часу раздаваліся песні і прыпеўкі, ішлі спаборніцтвы і розныя забавы, адбылася дэгустацыя бліноў.

Дзіцячую гадзіну «Зіму адпраўляем ды вясну сустракаем» зладзіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Рабяты даведаліся аб традыцыях Масленіцы і пачаставаліся блінамі з рознымі прысмакамі.

На духоўную сустэчу «Дараванне як цуд», падчас якой адбылася размова з настаяцелем храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатолем Кавальскім і масленічнае чаяпіцце, запрасіў жанчын Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий