Сцежкі вялі да бацькоўскай хаты

У мінулую нядзелю адным з месцаў сустрэчы землякоў сталі вёскі Юхнавічы і Ялова. Менавіта ў гэты дзень работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры разам з Велікасельскім сельвыканкамам запрасілі мясцовых жыхароў і іх гасцей на незвычайнае душэўнае мерапрыемства – свята вёскі.

Падчас урачыстасці заслужаным вяскоўцам былі ўручаны падарункі і падзякі. Прысутныя на мерапрыемстве падзяліліся сваімі ўспамінамі, разам патанцавалі і паспявалі любімыя песні, весела правялі вольны час.

Сваімі мастацкімі нумарамі ўдзельнікаў свята парадавалі творчыя калектывы і салісты Велікасельскага сельскага Дома культуры.

Свята ў Юхнавічах і Ялове аставіла незабыўныя прыемныя ўражанні ва ўсіх, хто стаў удзельнікам гэтай добрай сустрэчы.

Добавить комментарий