У апошні дзень зімы ў Палацы культуры г.Пружаны адбыўся канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крэмко. Выдатны творчы калектыў прадставіў пружанскаму гледачу праграму «Эти глаза напротив. Валерий Ободзинский и Валентина Толкунова: Параллели творчества». Вядомыя шлягеры знакамітых савецкіх артыстаў выканалі салісты аркестра Ігар Задарожны і Анастасія Рачыцкая.
Мясцовая публіка шчырымі апладысментамі сустракала кожны музычны нумар, прадстаўлены ў праграме. Канцэрт аставіў незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.
Падзяліцца навіной: