Свята аграгарадка Кабылаўка прайшло 6 ліпеня. На прыгожае мерапрыемства, падрыхтаванае Навасёлкаўскім сельскім Домам культуры, сабралася каля 300 мясцовых жыхароў і гасцей населенага пункта.
Падчас канцэртнай праграмы сваёй творчасцю вяскоўцаў парадавалі творчыя калектывы клубнай ўстановы, а таксама самадзейныя артысты Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі. Асаблівы водгук у прысутных выклікала выступленне кавер-гурту “Знаходка” Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі.
Дапамогу ў арганізацыі свята аказалі філіял “Айчына” ААТ “Белавежскі” і Хараўскі сельвыканкам.
Падзяліцца навіной: