Максіміліян Станіслаў Рыла: З Лыскава ў Вавілон
Вы скажаце – ну што за паралель можа быць паміж гэтымі дзвума населенымі пунктамі? Лыскава – аграгарадок у Брэсцкай вобласці, а Вавілон – гэта ж не проста горад, гэта амаль цэлая цывілізацыя!
Аднак, ёсць асоба, якая звязала гэтыя мясціны. Менавіта ў мястэчку Лыскава Пружанскага раёна атрымаў сваю першую адукцыю Максімілян Станіслаў Рыла – каталіцкі міссіянер, арнітолаг, філосаў і архіёлаг.
М.С.Рыла нарадзіўся ў апошні дзень снежня 1802 г. на Гродзеншчыне ў сямьі збяднелай шляхты. Пачаў свае навучанне ў Лыскава што на Пружаншчыне, якое працягвалася да 1817 г. Хочацца думаць, што менавіта тут ён адчуў цягу да ведаў, цікавасць да навукі.
Затым праходзіў навучанне ў Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі. Як кандыдат езуіцкага ордэна Віленскага універсітэта вывучаў медыцыну. На працягу другой паловы 1820-х гг. і першай паловы 1830-х гг. ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце спасьцігае філасофію, тэалогію, рымскае права, еўрапейскія мовы. Становіцца прафесарам філасофіі і знакамітым аратарам – прапаведнікам, атрымоўвае сан святара.
Летам 1836 г. Рыла пад псеўданімам Пятра Раллі едзе ў Ліван з мэтай вывучэння магчымасці аб’яднання цэркваў і адкрыцця каталіцкай акадэміі на Блізкім Усходзе. За Максімілянам Рыла быў прызначаны статус інспектара Ватыкана, які дазваляў фактычна ў дыпламатычным рангу наведваць розныя краіны – так званай Малой Азіі.
Пад час знаходжання ў Палесціне – праводзіў літургіі каля Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Але з нагоды нестабільнай палітычнай сітуацыі Рыло тайна перапраўляецца ў Месапатамію і пачынае займацца археялагічнымі раскопкамі. Менавіта ён, становіцца першым навукоўцам, які пазнаёміў свет з горадам Вавілонам. Адначасова вывучае прыроду басейна рэк Тыгр і Еўфрат, цікавіцца этнаграфіяй Ірака, Турцыі, Сірыі, Лівана. На прыканцы 1837 г. вяртаючыся ў Рым, ён падараваў калекцыю археалагічных экспанатаў знойдзеных на руінах Вавілона. Узнагародай яму стала членства ў Папскай археалагічнай акадэміі і Арыенталагічным таварыстве Францыі. Прадставіў даклад папе Грыгорыю XVI аб рэлігіёзнай сітуацыі на Блізкім Усходзе, а так сама праект каталіцкага калегіума для моладзі.
У 1839 г. на чале езуіцкай місіі адпраўляецца на Блізкі Усход, дзе прысвячае ўвесь свой час адкрыццю каталіцкай акадэміі ў г. Бейрут (Ліван), з 1875 г. установа Collegium Asiaticum ператвараецца ва ўніверсітэт св. Іосіфа. Сення – гэта прыватная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з рэпутацыяй лепшай на Блізкім Усходзе, вядомая сваёй школай права, эканомікі і бізнесу, медыцыны і шпіталем.
З 1841 па 1843 гг. міссіянер працуе на Мальце, дзе арганізоўвае каталіцкую школу. Адначасова піша каментарыі да выдання І.Лаёлы “Духоўныя практыкаванні”. У 1843-1844 гг. нясе слова Божае на Сіцыліі.
За свае паслугі перад рымскай царквой Рыла быў прызначаны на месца рэктара Рымскага калегіума для выхавання новага пакалення міссіянераў. Пад час візіту ў Рым рускага імператара Мікалая І Рыла меў з ім размову аб лёсе беларускага народа.
Дзякуючы сваёй вучонасці ў напрамку Ўсходу ў 1846 г. папай Піем ІХ накіраваны ў Цэнтральную Афрыку апостальскім вікарыем. Місія месцілася ў г. Хартум (Судане) па дарозе да якога, Рыла за асабістыя сродкі набыў для бібліятэкі Ватыкана каштоўныя старажытныя рукапісы.
У Міжземнамор’і Максіміліян Рыла быў вядомы як падрэ Грыла ці Мансур, карыстаўся аўтарытэтам сярод хрысціян. Цікава, што на Мальце, яго называлі “другім Паўлам”. Палюбіў усходнюю манеру адзення, што не заўсёды было да спадобы езуіцкаму начальству. У касцёл ён апранаў сутану, а ў быту апранаўся па арабскі. З гэтай нагоды ня рэдка сутыкаўся з непаразуменнем ў Еўропе. І.Галавінскі, архіепіскап Магілёўскі пісаў: “видя его среди арабов на дорогой лошади, в живописной альбе, т.е. накидке из козьего пуха в белых и синих полосах с дамасской саблей на боку, говорящим речь с большой торжественностью, украшаемой восточными жестами, он больше всего был похож на эмира». Аб першай з ім сустрэчы напісаў: «Вернувшись от архиепископа, я встретил представительного человека, который быстро и смело шагал в арабском платье: большая, синяя кисть красной фески раскачивалась от его быстрых движений и смешивалась со светлыми волосами которые красиво падали на его плечи; лицо бледное, красивое и многозначительное, украшенное длинными сарматскими усами и серьезной восточной бородой; в голубых глаза плескались доброта и печаль: широкий матерчатый, стального цвета халат, колыхался полами и оттенял темны длинный кафтан с узорчатым поясом из багдадской парчи (…) красные остроносые туфли выделялись на его белых чулках».
Памёр Максіміліян Рыла ад дызентэрыі падчас міссіянерскага падарожжа, пахаваны ў Хартуме. Але ў 1899 г. рэшткі былі перанесены на каталіцкія могілкі Каіра.
Вось такое насычанае жыцце пражыў вучоны, які назаўсёды звязаў наша Лыскава з біблейскім Вавілонам.