2 – 4 снежня 2022 года ў Мінску на базе спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбыўся V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”.
У ім прынялі ўдзел каля 120 лепшых музеяў і галерэй краіны, прафесіяналаў музейнай справы і экспертаў.
Форум стаў унікальнай пляцоўкай для абмену вопытам і развіцця музейнай справы ў Беларусі па тэме “Музей. Спадчына. Памяць”.
Сваю дзейнасць на рэспубліканскім узроўні прадставіла дзяржаўная ўстанова культуры “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў”. Работу музея прэзентавалі галоўны захавальнік фондаў Іна Нячай і навуковы супрацоўнік Яўген Зыбайла.