Родны край – сэрцу рай

Такую назву мела свята аграгарадка Шчарчова, якое адбылося ў мінулую суботу у сельскім клубе-бібліятэцы.

У мерапрыемстве разам з вяскоўцамі прынялі ўдзел старшыня Шчарчоўскага сельвыканкама Віктар Ванека, дырэктар ААТ “Пружанскае” Аляксандр Кот, настаяцель храма іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных” Георгій Хадыніцкі, якія павіншавалі мясцовых жыхароў з гэтай знакавай сустрэчай. Падчас мерапрыемства былі адзначаны заслужаныя работнікі і актыўныя грамадзяне, ушанаваны старэйшыя і малодшыя жыхары, ваенныя пенсіянеры, якія засталіся жыць у аграгарадку пасля заканчэння службы, узнагароджаны лепшыя гаспадары.

Канцэртна-віншавальную праграму для жыхароў Шчарчова прадставіў мясцовы сельскі клуб-бібліятэка разам з аўтаклубам і творчымі калектывамі клубных устаноў Пружаншчыны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий