Родны край любі і знай

У рамках падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі гурток «Жаночая майстэрня» філіяла «Мураўскі сельскі Дом культуры» правёў інфармацыйную гадзіну «Прэзідэнцкая Рэспубліка». Кіраўнік гуртка Таццяна Кукла разам з удзельніцамі  аматарскага аб’яднання ўспомнілі дасягненні суверэннай Беларусі.

У філіяле «Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры» адбылася тэматычная вечарына ў гонар 85-годдзя ўтварэння Пружанскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаяцель мясцовага храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Сергій Сысаляцін, настаўнік гісторыі Параслянскай сярэдняй школы Юрый Дронь, удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў «Сябрына», «Жыўчык», «Тур дэ Форс». Таксама ў клубнай ўстанове прайшоў конкурс малюнка «Які прыгожы гэты свет».

Работнікі філіяла «Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка» зладзілі ў мясцовай сярэдняй школе краязнаўчую віктарыну «Родны край любі і знай», прымеркаваную да 85-годдзя Пружанскага раёна. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся шмат цікавых фактаў па гісторыі малой радзімы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий