Роднаму краю прысвячаецца

У нядзелю ў Ясені на тэрыторыі лясніцтва сабраліся мясцовыя жыхары і землякі на свята вёскі “Родны край – сэрцу рай”.

Мерапрыемства, якое працягвае добрую традыцыю летніх вясковых свят на Пружаншчыне, было арганізавана пружанскім аўтаклубам, Шарашоўскім сельвыканкамам і пярвічкай сельвыканкама грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Падчас урачыстасці былі ўшанаваны прадстаўнікі старэйшага і молодшага пакаленняў, уладальнікі лепшых падворкаў.

У святочнай канцэртнай праграме ў невялкай пушчанскай вёсцы Ясень прынялі ўдзел салісты аўтаклуба, Слабудскога сельскага Дома культуры і Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Добавить комментарий