Роднай Пружаншчыне – 85!

У бібліятэках Пружаншчыны праходзяць падзеі, прысвечаныя 85-годдзю раёна.

Цыкл мерапрыемстваў да знакавай даты зладзіў дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма. Вучні чацвертых класаў гімназіі паўдзельнічалі ў краязнаўчай гадзіне «Свет фарбаў Алены Лось». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра жыццё і творчасць зямлячкі – ілюстратара кніг, паглядзелі відэафільм. Для гіманзістаў 8 «А» і 9 «Б» адбылася інфармацыйная гадзіна «Мой пружанскі край». Выхаванцы дзіцячага сада № 4 завіталі на слайд-вандроўку «Сэрцу родны горад». Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі мясцовыя легенды аб назве горада і яго гербе, пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры і прыроды, даведаліся аб барацьбе продкаў з ворагамі.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучняў 8 «Б» сярэдняй школы № 4 на краязнаўчую віктарыну «Гэта наша зямля».

Да 85-годдзя раёна Ліноўская сельская бібліятэка правяла краязнаўчае падарожжа «Вандроўка па пружанскім краі» і кніжную выставу «Мой родны край – часцінка вялікай Радзімы».

Навасёлкаўская сельская бібліятэка прапанавала юным чытачам краязанўчую гульню-віктарыну «Мой родны край», пачас якой рабяты паказалі веды па гісторыі, культуры і экалогіі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий