Роўбіцку – 466!

5 ліпеня ў аграгарадку Роўбіцк адбылося свята.

Падчас урачыстай часткі мерапрыемства былі ўшанаваны самыя старэйшыя і малодшы жыхары, шматдзетная сем’я і сем’я-юбіляр. Таксама адзначылі жыхароў, якія захоўваюць мясцовыя традыцыі і гісторыю, вызначаюцца гасціннасцю, гаспадарлівасцю, творчасцю. Падарункі ад Сухопальскага сельсавета былі ўручаны ў намінацыях “Лепшы падворак пенсіянераў”, “Дом узорнага стану” і “Лепшы дом дачнікаў”, а таксама вяскоўцам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, старасце і калектыву Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі.

Роўбіцкі сельскі кулуб-бібліятэка падрыхтаваў вялікую праграму: канцэрт, выставы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзіцячыя атракцыёны, фотазоны. ААТ “Роўбіцкае” прадставіла выставу сельскагаспадарчай тэхнікі, а пагранічная застава № 1 – узбраенняў і ваеннага рыштунку.

Завяршылася свята ў Роўбіцку дыскатэкай і феерверкам.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий