15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта дата абрана нездарма: менавіта 15 лютага 1989 года апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Афганістана пасля крывапралітнай дзесяцігадовай вайны. Да памятнай даты і 35-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана бібліятэкі Пружанскага раёна падрыхтавалі шэраг выстаў, з якімі можа пазнаёміцца любы жадаючы.
Кніжныя выставы і паліцы аформлены ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма, раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось, Ружанскай гарпасялковай, Мураўскай, Навасёлкаўскай і Велікасельскай сельскіх бібліятэках, Варанілавіцкай і Зеляневіцкай сельскіх бібліятэках-клубах.
Наведайце бібліятэкі!