Развітанне з зімой

Масленіца – адно з самых вясёлых і чаканых свят, якое сімвалізуе провады зімы і адраджэнне прыроды.

У аг.Клепачы прайшлі традыцыйныя гулянні, прысвечаныя развітанню с зімой. Удзельнікаў мерапрыемства чакала насычаная праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры і ААТ «Жураўлінае». Звонкія народныя песні, жарты, карагоды, спартыўныя спаборніцтвы і гульні стварылі па-сапраўднаму добры настрой ва ўсіх, хто завітаў на свята.

Свята Масленіцы ў Ружанах зладзіў мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу. Дзеці і дарослыя паўдзельнічалі ў шматлікіх актыўнасцях на пляцоўцы каля клубнай установы, дачыніліся да народных традыцый.

Весела прайшла Масленіца ў Белавусаўшчыне. Сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў разнастайную праграму з песнямі, танцамі, конкурсамі і жартоўнымі спаборніцтвамі. Прысутныя весела правялі вольны час і пачаставаліся блінамі з чаем.

Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў на свята Гукання вясны ў аграсядзібу «Чадзель».

«Смачныя» вячоркі прайшлі ў гуртку «Жаночая майстэрня» Мураўскага сельскага Дома культуры. Удзельніцы аматарскага аб’яднання ўзгадалі масленічныя традыцыі і правялі дэгустацыю бліноў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий