Завяршыўся вучэбны год. Сярод тых, хто развітаўся са школай, – выпускнікі дзіцячых школ мастацтваў.
У маі 2022 года пасведчанні аб заканчэнні ўстановы атрымалі 12 выпускнікоў Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў.
Павіншаваць юных музыкантаў, якія разам з педагогамі і бацькамі на працягу шэрагу гадоў крочылі па прыступках мастацкай творчасці, прыйшлі родныя і сябры.
На ўрачыстым мерапрыемстве былі адзначаны лепшыя вучні, прагучалі выдатныя канцэртныя нумары.
Жадаем вам, выпускнікі, новых дасягненняў у жыцці і творчых перамог!