Ліноўскі сельскі Дом культуры пачаў школьныя канікулы гульнявой праграмай “Восеньскі калейдаскоп”.
Забаўляльную праграму “У царстве карысных звычак і бяспекі” зладзіў для дзяцей Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка. Работнікі клубнай установы таксама арганізавалі для маленькіх жыхароў аграгарадка пазнавальную экскурсію да мясцовай майстрыхі Л.М.Гарэйка.
Карысную інфармацыю аб правільным харчаванні і здаровым ладзе жыцця атрымалі рабяты, якія наведалі гадзіну здароўя “Спорт + я = сябры” ў Мокраўскім сельскім Доме культуры.
На захаванне ўласнага здароўя таксама звярнуў увагу Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка, дзе адбылася гульнявая праграма для падлеткаў “Падарожжа ў краіну Нехварэйка”.
А ў Слабудскім сельскім Доме культуры для наведвальнікаў прышкольнага лагера мясцовай сярэдняй школы прайшла віктарына “Адчыняем ў казку дзверы”.
Работнікамі Велікасельскага сельскага Дома культуры была праведзена дзелавая гульня “Закон на нашай зямлі”. Дзеці пазнаёміліся з асновамі Канстытуцыі, разглядзелі шэраг юрыдычных паняццяў.