Падведзены вынікі конкурсу сацыяльных відэаролікаў “Пружаны – здаровы горад”, які на працягу сакавіка – красавіка 2022 г. праводзіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.
Конкурс праходзіў з мэтай прыцягнення ўвагі моладзі да грамадска значных сацыяльных праблем, выхавання сацыяльнай адказнасці і фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Сярод канкурсантаў былі Кляпацкі і Мураўскі сельскія Дамы культуры, Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сітэма” і ўзорны клуб “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Па выніках конкурсу відэаролік Кляпацкага сельскага Дома культуры заняў ІІ месца, а работа клуба “Teens-фармат” была адзначана падзякай.
Пазнаёміцца з конкурснымі відэаролікамі можна тут:
https://ok.ru/video/4874524035728
https://ok.ru/video/4874520955536
https://ok.ru/video/4874517613200