У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшла літаратурна-музычная вечарына «Вас вітае, сябры, музычная семья!».
Яна была прысвечана рабятам, якія толькі пачалі навучанне ва ўстанове дадатковай адукацыі, – першакласнікам. Старэйшыя сябры, бацькі і педагогі ва ўрачыстай абстаноўцы «пасвяцілі» самых маленькіх вучняў у юныя музыканты.
У канцэртнай праграме прагучалі музычныя творы ў выкананні вучняў і настаўнікаў, была прадстаўлена інсцэніроўка з музычнай віктарынай.