Рарытэт вярнуўся ў Пружаны

28 кастрычніка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася знакавая падзея. Фонды музея папоўніліся ўнікальным экспанатам – пячаткай Пружанскага павятовага прадвадзіцеля другой паловы ХІХ ст. Хутчэй за ўсё, рэч належала ўладальніку гарадской сядзібы Валенцію Швыкоўскаму, які пэўны час займаў гэту пасаду. Дарэчы, гэта пакуль адзіны прадмет у музеі, непасрэдна звязаны з асобай стваральніка “палацыка”.

Рарытэт перадаў у фонды мецэнат Аляксандр Зайцаў.

На ўрачыстым мерапрыемстве ва ўстанове культуры прысутнічала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Грышкевічам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом.

Пасля цырымоніі перадачы экспаната для прысутных была праведзена экскурсія па музеі.

Падрабязней тут: https://www.youtube.com/watch?v=xYe_ES03jQE

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий