Цэлым россыпам велікодных мерапрыемстваў парадавалі клубныя ўстановы сваіх наведвальнікаў.
У фальклорным пакоі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры да свята былі прымеркаваны вячоркі “Велікоднае яечка” з традыцыйнымі песнямі, танцамі, гульнямі і аформлена выстава “Пасхальны сувенір”.
У Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна “Свята светлай Пасхі”, на якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, народнымі традыцыямі, паўдзельнічалі ў віктарыне, расфарбавалі велікодныя яйкі і пагулялі, наведалі выставу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Некалькі падзей з нагоды хрысціянскага свята адбылося ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Любы жадаючы мог паглядзець прыгожыя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на выставе “Велікодная мазаіка”. Для дзяцей прайшла гульнявая праграма “Пасхальныя забавы”, а для дарослых былі зладжаны вячоркі.
Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў выставу работ ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны вернісаж” і правёў вечарыны-віншаванні “Пасха пахне мірам”.
На Вялікдзень у Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылося свята “І сэрца кожнага Хрысту хвалу спявае”, падчас якога з віншавальным словам да вяскоўцаў звярнуўся настаяцель храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра аг.Варанілавічы Мікалай Машлякевіч. У праграме вечарыны гледачы ўбачылі пастаноўку казкі “Велікодны церамок”, канцэртныя нумары, выставы работ З.І.Юрэні, дзіцячых малюнкаў і вырабаў, а таксама прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах і сумесным чаяпіцці.
Некалькі падзей падрыхтаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Ва установе прайшла вечарына “Пасха радасць нам нясе”. Падчас яе са святочнай прамовай да прысутных звярнуўся настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць” Сергій Сысаляцін, а потым былі зладжаны пасхальныя гульні і прадстаўлены канцэрт у выкананні ўдзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў “Сябрына” і “Жыўчык”, вакальнага ансамбля “Амафор”. “Амафор” таксама прадставіў святочны канцэрт “Хрыстос уваскрэсе” для прыхаджан мясцовага храма.
Выязны пасхальны канцэрт арганізаваў аўтаклуб для жыхароў в.Поланск. Артысты аўтаклуба разам з народным фальклорным гуртам “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры, салістамі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі і Слабудскога сельскага Дома культуры падаравалі вяскоўцам атмасферу сапраўднага свята.