Прызнаны лепшымі па выніках працы за 2023 год  

Згодна рашэнню Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 6 лютага 2024 г. № 255 “Аб падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Пружанскага раёна ў 2023 годзе” пераможцамі прызнаны:

у намінацыі “Лепшы сельскі Дом культуры” – Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу (загадчык Барысевіч Аляксандр Леанідавіч) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”;

у намінацыі “Лепшая сельская бібліятэка” – Ружанская гарпасялковая бібліятэка (бібліятэкар Дулько Ірына Мікалаеўна) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;

у намінацыі “Лепшы калектыў аматарскай творчасці” – узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” (кіраўнік Салавей Святлана Уладзіміраўна) дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.

Віншуем, паважаныя калегі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий