Падчас суботніку работнікі культуры шмат зрабілі для добраўпарадкавання сваіх устаноў і населеных пунктаў. Не забыліся і пра помнікі вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.
Навялі парадак каля воінскага пахавання ў аг.Роўбіцкі работнікі мясцовага сельскага клуба-бібліятэкі. Яны вычысцілі тэрыторыю, аформілі кветнікі, высадзілі дэкаратыўныя расліны.
Калектыў Старавольскага сельскага клуба-бібліятэкі разам з нераўнадушнымі мясцовымі жыхарамі прыбралі паркавую зону і падыходы да воінскага пахавання Вялікай Айчыннай вайны, якое знаходзіцца каля ўстановы культуры.
Калядзіцкі сельскі Дом культуры працаваў каля памятнага знаку загінуўшым землякам у агарагарадку.
Высадзілі кветкі і прыбралі сухую траву каля воінскага пахавання ў аг.Руднікі работнікі сельскага клуба-бібліятэкі.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка навёў парадак каля воінскага пахвання ў населеным пункце.