Прышкольныя лагеры – сябры бібліятэк

Бібліятэкі раёна актыўна наведаваюць выхаванцы прышкольных лагераў.

Так, для дзяцей з Ліноўскай сярэдняй школы мясцовая сельская бібліятэка падрыхтавала праграму “Вітаем, лета!”. На яе завітаў Кот Матроскін, ролю якога выканала бібліятэкар. Разам з героям вядомага мультфільма хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі, спаборнічалі ў эстафетах, спявалі песенькі. Таксама для маленькіх чытачоў у бібліятэцы працуе кніжная выстава «За 90 дзён лета – вакол свету».

Навасёлкаўская сельская бібліятэка арганізавала для дзяцей гульнявую праграму «Весёлая планета дзяцінства» з жартоўнымі конкурсамі і віктарынамі.

Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма наведалі прышкольныя лагеры сярэдняй школы №1 і гімназіі. Для іх прайшла віктарына «Птушыны калейдаскоп».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий